BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Чарговы раз нагадалі, што нельга змешваць беларусаў і расейцаў”

Фармаванне іміджа беларусаў і Беларусі, прыгадванне пра 2020 год і рэпрэсіі, якія працягваюцца ў краіне, абмежаванні для беларусаў у Эстоніі ў плане магчымасці галасаваць на мясцовых выбарах.

Усё гэта першасныя пытанні для вырашэнне прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Эстоніі на бягучы момант, – распавёў беларус Сяргей Варажун:

-На фоне мяркуемых паправак у Канстытуцыю Эстоніі пра пазбаўленне выбарчых правоў грамадзян Расеі і Беларусі, як краін-агрэсараў, мы, беларусы, паднялі чарговы раз тэму, што нельга змешваць беларусаў і расейцаў у нейкіх рашэннях, якія датычаць санкцый, візавых абмежаванняў для грамадзян, у тым ліку і пазбаўлення выбарчых правоў на мясцовых выбарах.

Сяргей Варажун дадаў, што таксама жыццё беларусаў Эстоніі багатае культурніцкімі мерапрыемствамі. Адсачыць інфармацыю можна пераважна праз адмыслова створаны чат у тэлеграм ці праз суполку ў фэйсбук.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя