BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чарговы суд у Берасці за пратэсты

Шэсць чалавек. Столькі асудзілі на Берасцейшчыне за пратэсты, якія адбыліся чатыры гады таму адразу ж пасля прэзідэнцкіх выбараў. Такім чынам у вобласці па пратэстных справах агулам асуджана 67 чалавек:

Прысуд быў вынесены 12-ай групе асобаў. Падстава да завядзення справы – артыкул 342 Крымінальнага кодэкса або Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх. Усіх абвінавачаных судзілі за пратэсты ў жніўні 2020 года ў абласным цэнтры.

Па паўтары гады калоніі прысудзілі Андрэю Качарго, Сяргею Пятручыку, Змітру Буланаву і Валерыю Марозу. Таісіі Літвінавай прысудзілі таксама паўтары гады калоніі, аднак раней жанчыну асудзілі па артыкуле 328 Крымільнага кодэкса да 11 гадоў зняволення. І Ірына Сарока была асуджаная да двух гадоў хатняй хіміі без скіравання ў папраўчую ўстанову. Суддзя – Святаслаў Каліна.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя