BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чарговы жыхар Берасцейшчыны трапіў у спіс тэрарыстаў

Чарговы жыхар Берасцейшчыны трапіў у так званы спіс тэрарыстаў. Гэтым разам увагу КДБ прыцягнуў 31-гадовы жыхар Берасця Мікалай Галалюк.

На дадзены момант праваабаронцам вядома толькі, што Мікалай Галалюк – гэта жыхар абласнога цэнтра, малады бацька.

У TікTок акаўнце мужчыны знайшлі чатыры рэпосты відэаролікаў у падтрымку Узброеных сіл Украіны. Пры гэтым да гэтага часу ў сацыяльнай сетцы былі выкладзеныя ролікі выключна з яго малой дачкой.

Вядома таксама, што справу ў дачыненні да Мікалая Галалюка разглядаў Берасцейскі абласны суд на пачатку студзеня бягучага года. Мужчыну падазравалі ў ч.1 арт.130 або Распальванне варожасці і ч.1 арт. 368 або Абраза Аляксандра Лукашэнка. Вынікі суда як і сам прысуд – невядомыя.

Беларускае Радыё Рацыя