
На Берасцейшчыне – чарговыя прысуды за падзеі жніўня 2020 года, а менавіта акцыі пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў. Гэтым разам судзілі траіх жыхароў Берасця.
У Берасці вынеслі чарговы прысуд за акцыю пратэсту 10 жніўня 2020 года. Жыхарам абласнога цэнтру прад’явілі абвінавачванні па артыкулу 342 Крымінальнага кодэкса або Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны ўдзел у іх.
Па аднаму году і шасці месяцам калоніі прысудзілі Дзянісу Андрашчуку, Мікалаю Пратасевічу, Раману Парфёнаву і Генадзю Васілюку. Год калоніі прысуджана Ганне Васілюк. Адметна, што 57-гадовага Генадзя Васілюка судзілі ўжо другі раз па крымінальнай палітычна матываванай справе.
Беларускае Радыё Рацыя





