Сяргей Мазоль, Аляксандр Жук, Сяргей Мацюхевіч. Гэтыя палітвязні ў Берасцейскай вобласці выйшлі на волю па памілаванні. Кожны з іх вызваліся фактычна раней на год прызначанага тэрміну.
Першая вызваленая асоба – жыхар горада Столін Сяргей Мазоль. Трапіў за краты за адасланае паведамленне ў канал “Nexta” пра сітуацыю на беларуска-украінскай мяжы. Прысуджана было два гады і шэсць месяцаў калоніі. На волю выйшаў на дзевяць месяцаў раней.
Яшчэ адзін палітвязень, які цяпер на волі – гэта жыхар Берасця Аляксандр Жук. Праходзіў па так званай карагоднай справе і па акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года ў абласным цэнтры. Прысуд — два гады і шэсць месяцаў калоніі. За кратамі па выніках правёў толькі дзевяць месяцаў.
І трэцяя вызваленая асоба – берасцеец Сяргей Мацюхевіч. Быў затрыманы за паведамленні ў інтэрнэце. Прысуд – тры гады калоніі. За кратамі правёў крыху больш за два гады.
Беларускае Радыё Рацыя