Адпаведныя пастановы 24 лютага 2025 года падпісала кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская.

Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» ўзнагароджваюцца:
Цзывай Со – брытанскі архітэктар і мастак, аўтар праекта знакамітай беларускай царквы ў Лондане, папулярызатар Беларусі і беларускай культуры ў свеце;
Аляксандр Лукашук – беларускі журналіст, публіцыст і перакладчык.
Медалём Няскораных (Ларысы Геніюш) узнагароджваецца:
Паліна Шарэнда-Панасюк – палітычная актывістка.
Медалём «Гонар і годнасць» узнагароджваюцца:
Алесь Юркойць – беларускі краязнаўца і грамадскі дзеяч, папулярызатар беларускай культуры і мовы;
Марыя Зайцава (пасмяротна) – беларуская добраахвотніца ў складзе Другога інтэрнацыянальнага легіёну Украіны, якая гераічна загінула ў вайне супраць расійскіх агрэсараў за свабоду Украіны і Беларусі.
Яшчэ два чалавекі атрымаюць узнагароды непублічна. Яны ўшанаваныя медалём Францыска Скарыны – за высокія дасягненні ў сваёй дзейнасці – і медалём Няскораных (Ларысы Геніюш) – за асабістую адвагу, стойкасць і ахвярнасць у дзейнасці на карысць прасоўвання ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.
@CabinetBelarus






