BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чарговыя жорсткія прысуды вынесены ў Гомелі

20 траўня агучаны прысуд цэлай сям’і — палітзняволеныя Васіль Прохараў асуджаны да 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі, яго жонцы Ларыса і сыну Павел вынесены вырок па 8 гадоў зняволення.

This image has an empty alt attribute; its file name is photo_2024-06-28_11-50-28.jpg

Яшчэ аднаму фігуранту справы, настаўніку беларускай мовы Руслану Прахарэнку, прысудзілі 10 гадоў калоніі. Пра лёс пятага фігуранта справы, Фёдара Аксёненка, нічога невядома.

Іх абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 1 арт. 130 КК (распальваньне варожасці), ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 1 арт. 406 КК (неданясенне пра злачынства). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме з 20 траўня, справу разглядаў Гомельскі абласны суд. Суддзя — Вадзім Бобыраў.

З неафіцыйнай крыніцы @radiosvaboda вядома, што крымінальная справа тычыцца фатаграфавання розных аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі, а за фігурантамі справы нейкі час перад арыштам сачылі спецслужбы.

вясна