BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чарнаморцава: Да адкрыцця Курапатаў гэта была табуіраваная тэма

“Ноч (не)расстраляных (не толькі) паэтаў” – лекцыю на такую тэму прачытала ў Вільні 30 кастрычніка даследчыца, стваральніца Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій Валерыя Чарнаморцава. Падзея адбылася ў творчай прасторы “Кропка”.

Паводле Валерыі Чарнаморцавай, вялікі ўклад у даследаванне тэмы рэпрэсаваных у 1937 годзе ўнёс Леанід Маракоў, дзядзьку якога, паэта Валерыя Маракова, таксама расстралялі саветы ў гэты час.

– Да адкрыцця Курапатаў гэта была табуіраваная тэма. Нават сваякі, дзеці рэпрэсаваных часам не ведалі, што бацькі сядзелі ў лагерах. Адпаведна і яму не распавядалі пра яго расстралянага дзядзьку. І калі ён даведаўся пра свайго дзядзьку, гэта яго настолькі закранула, што ён проста цалкам змяніў сваё жыццё. Былі закрытыя архівы. Ён стаў падкупаць у гэтых архівах людзей дзеля таго, каб атрымаць закрытыя звесткі.

Як кажа Валерыя Чарнаморцава, ёсць некалькі версій, дзе былі расстраляныя ўсе гэтыя людзі. Адны кажуць, што гэта “Амерыканка”, іншыя – Курапаты, а ў яе ёсць яшчэ адна версія:

– Падкіну яшчэ адну версію, што гэта Лошыцкі яр. Вось бачыце на здымку гэты крыж, яго ўжо няма, яго знішчылі. Як няма насамрэч сёння і самога Лошыцкага яру, таму што Лошыцкі яр – гэта не там, дзе Лошыцкі парк, а трошку далей, куды перанеслі рынак. Злева там стаянка. Дык вось стаянка гэтая фактычна на месцы гэтага Лошыцкага яру.

Паводле Валерыі Чарнаморцавай, знішчэнне саветамі эліты нацыі, твораў, мовы і архітэктуры, гістарычных помнікаў, фактычна знішчэнне памяці народа, у той час таксама можна назваць генацыдам ці хаця б этнацыдам.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя