BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Час лечыць. І зараз я больш канцэнтруюся на будучыні”

Ператрываць гэты час за кратамі больш за ўсё дапамагала салідарнасць, у тым ліку ўнутры ўстановаў, а таксама сувязь з роднымі. Так сваё зняволенне апісвае былы кіраўнік ліквідаванай Беларускай партыі «Зялёныя», экс-палітвязень прымусова дэпартаваны ў Літву Зміцер Кучук.

Зміцер Кучук (у цэнтры з мікрафонам)

Ён распавёў пра ўсе тыя моманты, якія напаткалі яго ў часе адбыцця палітычна матываванага пакарання:

-У мяне было чатыры галадоўкі. І ў сувязі з “нізкім статусам” адпаведна такое да мяне і стаўленне было і з боку зняволеных, і з боку адміністрацыі. Я зараз усё гэта ў нейкай ступені пачынаю забываць. Але калі там знаходзіўся, канешне, псіхалагічна, маральна было вельмі цяжка. Час усё ж такі лечыць. Зараз усё гэта ў мінулым і я не вельмі хачу пра гэта думаць. І больш канцэнтруюся на будучыні.

Таксама ў часе зняволення Змітра Кучука ўнеслі у так званы “спіс тэрарыстаў” і пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. Вызвалены 11 верасня бягучага году і прымусова вывезены ў Літву.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя