Ініцыятыва “Еўрамайдан-Варшава” працягвае ладзіць у Польшчы падзеі ў падтрымку Украіны. Актыўнасці маюць розны характар, але ўсе яны скіраваныя на дапамогу ваярам, а часам – і самім валанцёрам арганізацыі.
Пра падзеі сённяшні Госць Рацыі – каардынатар аддзела адвакацыі “Еўрамайдан-Варшава” Мікола Варонін – распавёў нашай журналістцы Марыне Савіцкай.

РР: Адно з буйных мерапрыемстваў, якое ладзілася ў вас, гэта акцыя “Павярніся жывым!”
Мікола Варонін: Акцыя “Павярніся жывым!” рыхтавалася два тыдні. Мы падрыхтавалі матэрыялы пра палонных, мы збіралі таксама спісы тых, хто загінуў, на жаль, або выйшлі ў вельмі дрэнным стане з расейскага палону. І стараліся зрабіць іх пераклад. Мы пераклалі на польскую, ангельскую мовы і падрыхтавалі вялікі плакат, каб паказаць такія гісторыі.
Такіх гісторый, на жаль, вельмі шмат. І гэтая акцыя была прысвечаная не толькі абаронцам, але і таму, каб людзі бачылі, што вярнуліся вайсковыя палонныя. На дадзены момант мы маем інфармацыю, што 70 000 людзей знаходзяцца ў расейскім палоне, Гэта вайскоўцы, грамадзянскія асобы, гэта больш за 25 000 выкрадзеных украінскіх дзяцей і таксама тыя асобы, якія засталіся на акупаваных тэрыторыях зараз, але не супрацоўнічалі з новай уладай.
РР: Вайна ва Украіне доўжыцца не першы год. Ці заўважаеце вы, што змяняецца рэакцыя людзей на вызваленне палонных?
Мікола Варонін: Залежыць дзе. Калі мы бяром па Польшчы, то сярод украінцаў такая інфармацыя разыходзіцца вельмі хутка, таму што на дадзены момант няма ніводнага ўкраінца, якога б вайна не датычылася. “Недзе там далёка на Данбасе, у Данецку ваююць і няхай ваююць – не, абсалютна ў кожнай сям’і ёсць вайсковец, ці валанцёр і гэтак далей. І сярод украінцаў такая інфармацыя вельмі хутка разыходзіцца, што вайсковых палонных вызваляюць.
На дадзены момант пасля поўнамаштабнага ўварвання, як мы ведаем, толькі зараз у 2025 годзе адбыліся перамовы паміж расейскім і ўкраінскім бакамі ў Стамбуле. І ў выніку пра што два бакі змаглі дамовіцца, таму што таксама, як нашых украінцаў шмат у палоне ў Расеі, так і расейцаў шмат ва Украіне. І нашы вайскоўцы, якім мы дапамагаем, кажуць, што яны кожны дзень папаўняюць гэтую лічбу, каб вяртаць нашых людзей. Мы таксама павінны мець расейцаў, каб іх пасля абменьваць на ўкраінцаў.
Як да інфармацыі, якая распаўсюджваецца тут, у Польшчы, то, як мы ўсе ведаем, у Польшчы апошнім часам галоўнай тэмай была тэма выбараў. Таму што прэзідэнцкія выбары, якія прайшлі, прыцягнулі да сябе ўвагу ў інфапрасторы. Але калі мы, украінцы, можам расказваць тут, у Польшчы, пра тое, што адбываецца, то, вядома, гэта трэба будзе рабіць.
Цалкам гутарка:
Акрамя таго, з 7 па 13 ліпеня ў польскіх гарадах (Любліне, Кракаве, Катавіцах, Гданьску, Вроцлаве, Варшаве і Познані) пройдуць канцэрты Ганны Дабрыдневай і Вадзіма Краснавокага (з гурта “Mad Heads”) у падтрымку Узброеных Сіл Украіны. Увесь прыбытак ад іх пойдзе на аўтамабілі для ўкраінскіх вайскоўцаў.
Беларускае Радыё Рацыя






