BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Частка Кобрына засталася без электрычнасці

Сёння ў Берасцейскай вобласці частка горада Кобрына засталася без электрычнасці. Як паведамляе “Берасцеэнерга”, “тэхналагічны збой у працы абсталявання” адбыўся на адной з падстанцый а 4-й гадзіне раніцы па беларускім часе. У некалькіх раёнах знікла святло, перадае «Еўрарадыё».

Энергетыкі адзначаюць, што “ў выніку аператыўных пераключэнняў большая частка спажыўцоў засілкавана і электразабеспячэнне ў дамах адноўлена”. Аднак па стане на 8-ю гадзіну адключанымі заставаліся 36 трансфарматарных падстанцый, 6 высакавольтных ліній, адзін населены пункт і адна кацельня.

“Для забеспячэння працы абсталявання на час аднаўленчых работ на падстанцыі” ў Кобрын павінны прывезці пяць генератараў.

Беларускае Радыё Рацыя