BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Частыя правалы не спыняюць людзей выходзіць на лёд

Амаль штодня прыходзяць паведамленні аб правалах пад лёд, але гэта не спыняе аматараў павудзіць узімку, – гавораць у Таварыстве выратавання людзей на вадзе.

Літаральна ўчора на возеры пад Пінскам ратавальнікі паспелі на дапамогу 69-гадоваму рыбаку. Ён атрымаў агульнае пераахаладжэнне і шпіталізаваны. За снежань гэта ўжо восьмы рыбак, якому пашчасціла, але патанула пяць.

Былы супрацоўнік пінскага аддзела па надзвычайных сітуацыях гаворыць, што зараз лепш і не глядзець у бок водных аб’ектаў:

— Мы нават рыбакоў бачым, але лёд вельмі няўстойлівы, таму што тэмпература не вельмі нізкая і таўшчыня лёду недастатковая для таго, каб казаць, што гэта бяспечна.
Таму на сёння лепш устрымацца ад выхаду на лёд у любой яго праяве: ні канькі, ні рыбалка. Калі вам дарагое вашае жыццё, то, вядома, лепш пакуль водны аб’ект абыходзіць бокам.

Ратавальнікі паведамляюць, што лёд на вадаёмах не проста нясе пагрозу жыццю, а пры цяперашнім надвор’і неўзабаве знікне з большасці рэк і азёр краіны.

Беларускае Радыё Рацыя