Міністэрства інфармацыі Беларусі папоўніла спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Telegram-чатам беларусаў розных раёнаў Варшавы.

У спіс уключылі чаты: «Прага Беларуская ў Варшаве», «Беларусы Вілянува», «Беларусы ва Улохах», «Беларусы Урсынава (Варшава)», «Беларусы Варшавы: Mokotow (Макотаў)» I ня толькі», заўважыла выданне MOST Media. Па стане на вечар 2 студзеня 2025 года ў найбуйнейшым з іх, чаце «Беларусы Варшавы: Mokotow (Макотаў) I ня толькі» — было каля 2100 удзельнікаў. У астатніх — ад 160 да некалькіх сотняў.
Цяпер Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў налічвае амаль 1400 старонак. Матэрыялы ў яго дадаюць на падставе судовых рашэнняў і па прапанове розных дзяржаўных органаў.
Беларускае Радыё Рацыя






