Берасейскі абласны суд асудзіў былых супрацоўнікаў баранавіцкай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс» — Наталлю Семяновіч, Мікіту Пятроўскага, Руслана Равяку і Людмілу Зелянькову — за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК). Усе яны атрымалі пакаранне ў выглядзе хатняй хіміі, і прысуд ужо ўступіў у законную сілу.

Журналістаў арыштавалі ў снежні 2024 года. Абвінавачанне было прад’яўленае па другой частцы артыкула, што прадугледжвае больш жорсткую адказнасць для групы асобаў. Адначасова Міністэрства ўнутраных спраў унесла іх імёны ў спіс «экстрэмісцкіх асоб».
Пры гэтым некалькі іншых былых супрацоўнікаў «Інтэкс-Прэса» застаюцца ў зняволенні, у тым ліку былы дырэктар выдання Уладзімір Янукевіч.
«Інтэкс-Прэс», заснаваны ў 1994 годзе, доўгі час заставаўся найбуйнейшым і найбольш паспяховым рэгіянальным незалежным медыя ў Беларусі. Выданне было фактычна знішчана ў 2021 годзе ў выніку рэпрэсій у дачыненні да СМІ.





