BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чатырох жыхароў Бярозы асудзілі за ўдзел у пратэстах

У судзе Бярозаўскага раёна паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) вынеслі прысуд адразу чатыром мясцовым жыхарам.

Як піша @viasna_brest, за ўдзел у акцыі пратэсту ў ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года ў Бярозе Сяргею Скробату, Аляксандру Малькову, Ігару Шыманчыку і Сяргею Гоўшу прызначылі ад 1 да 2 гадоў калоніі. Такі прысуд вынес Дзмітрый Кавалевіч.

У сакавіку сілавікі правялі рэйды ў Бярозе за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Тады паведамлялася пра затрыманне каля дзесяці чалавек. Так, у межах такога «хапуна» быў затрыманы і Сяргей Скробат — з ім было апублікавана «пакаяльнае відэа».

Беларускае Радыё Рацыя