З моманту заснавання Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі споўнілася чатыры гады. Структура да гэтага часу працягвае існаванне і гуртуе беларусаў як па палітычных, так і па культурніцкіх пытаннях.

Распавёў актыўны ўдзельнік дыяспары беларус спадар Серж:
– Мы захавалі гэтую крыніцу прадстаўніцтва ў адносінах з асобнымі ўладамі, дзяржаўнымі ўстановамі. Структуру, якую мы будуем і якую мы вітаем у дэмакратычным руху і асветніцкім кірунку — культурным, адукацыйным. Гэта напэўна вынік, які мы адчувалі апошнім часам, што мы не асіміляваліся, не растварыліся, а працягваем існаваць як беларуская дыяспара.
Суразмоўца дадаў, што Каляды і Новы год – гэта ўжо традыцыйныя мерапрыемствы, вакол якіх разам збіраюцца беларусы ў Швецыі.
Беларускае Радыё Рацыя