BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чатыры гады рэпрэсій у лічбах ад праваабаронцаў «Вясны»

Не менш за 36 тысяч 418 чалавек зазналі адміністрацыйны пераслед з 29 траўня 2020 года.

Здымак ілюстрацыйны

Тысячы людзей прайшлі праз «суткі» ў жудасных умовах утрымання ў беларускіх ІЧУ. Сілавікі ладзяць рэпрэсіі па ўсёй Беларусі і нават у маленькіх мястэчках.

Мінімум 5 300 чалавек былі асуджаныя за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» паводле арт. 19.11 КаАП. Падставай для пераследу звычайна становяцца падпіскі на «экстрэмісцкія» каналы ці перасланыя прыватныя паведамленні з навінамі ад незалежных СМІ. Мінімум 5 133 асуджаных па крымінальных справах. Чатыры гады рэпрэсій у лічбах прыводзіць на сваім сайце «Вясна»