29 траўня 2020 году ў Гародні ў выніку правакацыі быў арыштаваны відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Краіна для жыцця» Сяргей Ціханоўскі. Муж цяперашняй апазіцыйнай лідаркі Святланы Ціханоўскай. Ён збіраўся балатавацца ў прэзідэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зняволенні.

З таго часу Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі. Яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, распальванні варожасці, перашкодзе працы ЦВК і на закрытым судзе 14 снежня 2021 году далі 18 гадоў зняволення. У чэрвені 2022 году КДБ унёс Ціханоўскага ў спіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».









