Чатыры гады турмы прысудзілі ў Беларусі мясцоваму супрацоўніку дэлегацыі ЕЗ Мікалаю Хіло. Суд над ім завяршыўся ў канцы мінулага года. Еўрапейская служба знешніх сувязяў зноў запатрабавала ад менскага рэжыму вызваліць свайго супрацоўніка, піша reform.news са спасылкай на выданне POLITICO.
Як паведамлялася раней, Мікалая Хіло затрымалі 24 красавіка 2024 года. Ён вядомы як прапаведнік евангелісцкай царквы “Дабравесце”. Яго абвінавацілі ў распальванні варожасці і закліках да санкцый. Пасля вынясення прысуду прадстаўніца Еўразвязу па замежных справах і палітыцы бяспекі Аніта Хіпер заявіла: “Мы працягваем заклікаць да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Мікалая Хіло”.
Беларускае Радыё Рацыя