BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чатыры гады за кратамі кіраўнікі праваабарончага цэнтра «Вясна»

Прайшло 4 гады з моманту арышту і асуджэння на доўгія турэмныя гады кіраўнікоў праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. Іх абвінавацілі ў кантрабандзе (незаконным перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага звяза ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай) і фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, – гаворыць юрыст Цэнтра Алег Мацкевіч:

– Трэба ўвесь час падтрымліваць інтарэс да лёсу гэтых людзей. Увесь час прагаворваць пра тое, як і ў якіх умовах яны знаходзяцца ў месцах зняволення. Увесь час асвятляць гэтыя пытанні і ствараць своеасаблівы маральны ціск на ўлады Беларусі з тым, каб яны ўсё ж такі разумелі, што ўтрымліваюць у турмах вялікаую колькасць людзей, асуджаных па палітычных матывах. Хаця рэжым гэтага не прызнае, улады кажуць, што і вясноўцы звычайныя бандыты, але ўсе разумеюць, што гэта за людзі.

Паводле Алега Мацкевіча, «Вясна» працягвае сваю дзейнасць як лідар праваабарончай беларускай супольнасці, «Вясна» працягвае збіраць інфармацыю парушэння правоў і свабодаў чалавека ў Беларусі, працягвае дапамагаць пацярпелым ад рэжыму.

Нашым сябрам не будзе сорамна, калі яны выйдуць і пабачаць вынікі нашай дзейнасці, – кажа Алег Мацкевіч.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя