
Фота: стоп-кадр | відэа МУС
Чатыры гады – столькі за кратамі ўжо правёў палітвязень з Берасцейскай вобласці Алег Рубец. Хлопец асуджаны па крымінальных палітычна матываваных артыкулах за ўдзел у Пінску ў акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года.
Палітвязню Алегу Рубцу прад’явілі абвінавачванні па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – Удзел у масавых беспарадках і арт. 411 Крымінальнага кодэкса – Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы.
Да падзеў 2020 года скончыў ліцэй у Пінску і працаваў трактарыстам па адпрацоўцы. Вядома, што падчас затрымання хлопец быў моцна збіты.
Прысуд – 7 гадоў пазбаўлення волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму. За кратамі неаднаразова трапляў у ШІЗА. Апошняе месца знаходжання – следчая турма № 8.
Беларускае Радыё Рацыя






