
Фота: prisoners.spring96.org
Роўна чатыры гады – столькі за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Сяргей Ляжэнка. У зняволенні ён ужо правёў большую частку прысуджанага тэрміну па крымінальнай палітычна матываванай справе.
Палітвязню Сяргею Ляжэнку прад’явілі абвінавачванні па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках. Мужчына быў затрыманы на працы на “Пінскдрэве” у жніўні 2020 года. Падставай стаў удзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Пінску.
Прысуд – 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя – Яўген Брэган.
Спачатку быў абраны хатні арышт, а пасля па прычыне таго, што ён нібыта мог з’ехаць за мяжу, быў змешчаны пад варту. Утрымліваўся ў СІЗА №6 Баранавічаў, у СІЗА №7 горада Берасця. Цяпер знаходзіцца ў папраўчай калоніі №15.
Беларускае Радыё Рацыя






