BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЦБС падсумаваў вынікі дзейнасці за 2025 год

Цэнтр Беларускай салідарнасці ў Варшаве падвёў вынікі сваёй дзейнасці ў 2025-м.

Хэлена Нядзьвецка
Хэлена Нядзьвецка

“Час быў насычны і няпросты, але мы справіліся”, – адзначылі дырэктарка ўстановы Хэлена Нядзьвецка і каардынатарка школы пры ЦБС Ганна Ермакова.

-Адназначна тое, што мы сустрэлі нашых палітзняволеных усімі сіламі. 

-Я хіба са свайго боку буду глядзець, з пазіцыі кіраўніка цэнтра, перамога – гэта тое, што мы не зачыніліся ў 2025 годзе. Гэта быў адзін з самых складаных фінансавых гадоў. Спадзяюся, што ў бліжэйшыя гады мы не зачынімся. І шмат планаў, новыя накірункі, пачынаем з пенсіянерамі працаваць. У гэтым годзе мы больш пачалі працаваць з дзеткамі з асаблівасцямі.

Нагадаем, цяпер пытаннямі пражывання ў сталіцы, а таксама легалізацыі палітвязняў, якія вызваліліся ў снежні, займаецца ЦБС. Акрамя таго, ініцыятыва арганізуе для былых вязняў у Варшаве курсы польскай мовы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя