BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Цэлую сям’ю з-пад Гомеля будуць судзіць за «здраду дзяржаве»

У раскладзе судоў з’явілася імя Васіля, Ларысы і Паўла Прохаравых. Пра іх затрыманне стала вядома ў снежні 2023-га. Дачку Анастасію, якую затрымлівалі разам з імі, падобна, судзіць не будуць.

Уся сям’я жыла ў вёсцы Грабоўка Гомельскага раёна — яна за некалькі кіламетраў ад мяжы з Украінай і за 25 кіламетраў ад Гомеля.

З імі разам па справе праходзяць Фёдар Аксененка і Руслан Прахарэнка. Пра іх нічога невядома, піша @nashaniva.

Групу абвінавачваюць па чытарох артыкулах — «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК), «распальванне варожасці ці варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК), «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК) і «неданясенне пра злачынства» (ч. 1 арт. 406 КК).

Судовы працэс у закрытым рэжыме пачнецца 20 траўня ў Гомельскім гарадскім судзе. Справу прызначаны весці Вадзім Бобыраў.

вясна