BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Чэмпіён па несавецкасці – Берасце”

Тапанімія беларускіх абласных цэнтраў на прадмет засілля савецкіх і расейскіх імперскіх назваў. Такія вынікі аналізу працягвае публікаваць блогер, актывіст, сябра ўправы Нямецка-беларускага таварыства Алесь Чайчыц. Звесткі датычацца Берасця і Гомеля.

Алесь Чайчыц
Алесь Чайчыц

Распавядае аўтар:

–  Вось праект гэты ідзе больш за год. І я правёў аналіз тапанімікі абласных цэнтраў Беларусі, і адзін за адным прэзентую вынікі, горад за горадам. Вось пачаў з Менску, здаецца, год таму. І вось зараз застаўся апошні горад, які засталося прэзентаваць. Гэта будзе Гомель. І нядаўна было прэзентавана даследаванне пра Берасце.

“Інтуітыўна здавалася, што найменш саветызаваная тапанімія мае быць у Гародні з яе слаўнай, у тым ліку сталічнай, гісторыяй, але гэта не так. Чэмпіён па несавецкасці – акурат Берасце, дзе амаль тры чвэрці назваў не маюць патрэбы змены паводле нават маёй вельмі строгай антысавецкай метадалогіі. Гародня – на другім месцы з 66%.” Так гучыць адна з частак даследавання.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя