BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Цеплавыя хвалі, залевы, паводкі — якія выклікі чакаюць беларускія гарады?

Ініцыятыва “Зялёны вебінар” правяла анлайн-сустрэчу, прысвечаную тэме адаптацыі гарадоў да кліматычных зменаў.

Экспертам сесіі стаў прадстаўнік агенцтва «Інтэракцыя» Іван Шчадронак, які падзяліўся аналізам таго, як змены клімату ўжо ўплываюць на гарадское асяроддзе ў Беларусі:

Ападкі, праліўныя дажджы, ліўневыя паводкі – і шматлікія беларускія гарады пачынаюць сутыкацца з тым, што ў іх адбываецца падтапленне інфраструктуры. Вось замак у Навагрудку. Пачалі здарацца апоўзні на замкавай гары. То бок трэба было прымаць нейкія меры, каб умацоўваць гэты важны для культурнай спадчыны аб’ект. З-за таго, што вельмі высокая тэмпература, зялёныя рэкі, нейкае цвіценне ў менскім “моры”, у Пінску Піна вельмі часта цвіце ў летні час.

Паводле Івана Шчадронка, без стратэгічнага падыходу да адаптацыі гарады могуць сутыкнуцца з істотнымі сацыяльнымі, інфраструктурнымі і экалагічнымі праблемамі. Сярод прапанаваных рашэнняў: развіццё зялёнай інфраструктуры, мяккія гарадскія паверхні, што ўбіраюць ваду, інвестыцыі ў гарадское планаванне з улікам экалагічнай устойлівасці.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Interakcia Georgia