BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Хацелася б пабачыць вызваленымі ўсіх палітвязняў”

Вельмі хацелася б у бліжэйшы час пабачыць вызваленымі ўсіх беларускіх палітвязняў. Ёсць упэўненасць, што хутка частка з іх выйдзе на волю менавіта дзякуючы раней уведзеным санкцыям у дачыненні да Беларусі. Адзначыў былы палітвязень, каардынатар “Еўрапейскай Беларусі”, адзін са стваральнікаў і актыўных удзельнікаў апазіцыйнага руху “Зубр”, які быў прымусова вывезены ў Літву, Яўген Афнагель:

Яўген Афнагель
Яўген Афнагель. Фота: “Еўрарадыё”

– Тут пытанне не ў тым, чаго хоча Лукашэнка, тут павінен быць падыход, чаго хочам мы. Мы хочам вызвалення ўсіх палітвязняў. І пытанне, што там выхад на Лукашэнку, яно агулам не павінна стаяць. Таму што я ўпэўнены, што мяне і маіх сяброў вызвалілі ў тым ліку з-за таго, што наша каманда найбольш паслядоўна казала пра ціск на рэжым Лукашэнкі.

Як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, станам на сёння, 11 лістапада, у Беларусі налічваецца 1235 палітвязняў. “З пачатку прэзідэнцкай кампаніі-2020 палітвязнямі былі прызнаныя 4246 чалавек”. Гаворыцца на праваабарончай старонцы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя