BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Хакеры працягваюць узломваць беларускія дзяржаўныя парталы

Здымак ілюстрацыйны

Хакеры працягваюць узломваць беларускія дзяржаўныя парталы. Нядаўна Еўрарадыё паведамляла пра выяўленую ў адкрытым доступе базу кліентаў “Белдзяржстраху”. Цяпер хакеры атрымалі базу даных дзяржаўнага партала, прызначанага для працы з электроннымі рахункамі-фактурамі vat.gov.by, піша спецыялізаваны рэсурс “Уцечкі інфармацыі”.

Хакеры з групы DumpForums паказалі прыклады атрыманых даных. З іх можна даведацца прозвішча, імя, назвы арганізацый, пасады, хэшаваныя паролі, адрасы электроннай пошты (каля 125 тысяч унікальных), тэлефоны (каля 10 тысяч унікальных). Пры гэтым інфармацыя свежая: даныя датуюцца 26 кастрычніка бягучага года.

Беларускае Радыё Рацыя