Прэс-клуб Беларусь зладзіў анлайн-прэзентацыю вынікаў новага сацыялагічнага даследавання Chatham House, прысвечанага ўспрыманню выбарчай кампаніі і сітуацыі ў Беларусі.

Паводле вынікаў, большасць жыхароў краіны падтрымліваюць паляпшэнне стасункаў з Захадам і змякчэнне рэпрэсій, аднак шмат хто не чакае зменаў пасля выбараў.
Кажа аўтар даследавання Рыгор Астапеня:
– Самае важнае ў вобразе Аляксандра Лукашэнкі тое, што ён здолеў на фоне вайны збудаваць вобраз, што ён з’яўляецца чалавекам, які гарантуе мір, бяспеку, той вобраз, які ён здолеў прадаць частцы беларускага грамадства. Пры гэтым усё ж такі варта разумець, што не так і шмат людзей у Беларусі задаволеныя тым, як развіваецца Беларусь. Адносна «адлігі». Людзі ў Беларусі ўсё ж такі чакаюць «адлігу». Гэта значыць – паляпшэнне стасункаў з Захадам, вызваленне палітычных зняволеных. Пры гэтым мала людзей у Беларусі чакаюць, што гэтыя змены адбудуцца хутка.
Паводле вынікаў даследавання, колькасць беларусаў, якія маюць намер удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2025 года, знізілася больш чым у два разы ў параўнанні з 2020 годам. Калі ў 2020 годзе на выбары збіраліся ісці 75% апытаных, то праз 5 год – толькі 36%.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя






