BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Хатнім хімікам” замяняюць абмежаванне волі на калонію

Праваабаронцам стала вядома пра як мінімум 15 спраў “пра замену абмежавання волі” на калонію асуджаным раней па палітычных матывах.

Паводле інфармацыі “Вясны”, пачынаючы з чэрвеня ў судах Беларусі ўжо разглядзелі ці разгледзяць у бліжэйшы час мінімум 15 спраў “пра замену абмежавання волі” асуджаным раней па палітычных матывах.

Суды адбываюцца нават над тымі, хто з’ехаў з Беларусі пасля прысуду. Паводле заканадаўства, для замены пакарання на больш жорсткае дастаткова трох спагнанняў.

Пры гэтым на “хатніх хімікаў” увесь час аказваецца ціск: да іх ноччу прыязджаюць з праверкамі, абмяжоўваюць у вольным часе і адпраўляюць на “суткі” за “парушэнне рэжыму адбыцця пакарання”, піша “Вясна”.