BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Хлопца з Петрыкава будуць судзіць па 12-ці палітычных артыкулах

Магчыма, ён нядаўна вярнуўся з-за мяжы. Сярод артыкулаў – «удзел у тэрарыстычнай арганізацыі» і «удзел на тэрыторыі іншай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеных канфліктах».

Івану Сухамераву 28 гадоў, і ён родам з Петрыкава, райцэнтра ў Гомельскай вобласці. Вучыўся ў Мазырскім педуніверсітэце на сацыяльнага работніка. Пасля жыў у Гомелі. Іван выказваўся супраць дэкрэту аб дармаедах у 2017-м, а пасля ўварвання Расеі ва Украіну заняў праўкраінскую пазіцыю. У яго сацсетках таксама ёсць беларуская нацыянальная сімволіка і рэпосты розных беларускіх ініцыятыў. Далей яго сляды губляюцца.

Івана затрымалі летась у чэрвені ў Петрыкаве. Суд пачнецца 15 лютага.