BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Хочам, каб былі пачутыя галасы людзей з інваліднасцю”

Мы хочам, каб былі пачутыя галасы людзей з інваліднасцю і іх сем’яў. Кажа пра флешмоб з хэштэгам #Яісную – намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Ірына МакЛейн.

Флешмоб стартаваў напярэдадні, у Міжнародны дзень людзей з інваліднасцю. Кабінет ініцыяваў шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх флешмоб #Яісную, які запусціла Ірына МакЛейн:

-Гэта быў такі амаль што вымушаны крок для таго, каб прыцягнуць да гэтага ўвагу. У мяне нябачна інваліднасць. І столькі людзей напісалі мне ў асабістае, ой, а я не ведала. Я кажу, зараз ведаеш. І як, ты зменіш да мяне сваё стаўленне? Не. Гэта не дзеліцца на вы і мы.

Беларуская статыстыка паведамляе, што колькасць людзей з інваліднасцю ў краіне сягае каля 550 тысяч чалавек, што прыкладна 6% ад усяго насельніцтва краіны. Людзі з інваліднасцю таксама выехалі з краіны, за мяжой з імі таксама працуе Аб’яднаны пераходны кабінет. 

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя