BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Хрысціянскі прапаведнік застаецца пад вартай

Як паведамлялася раней, у Гомельскім абласным судзе быў вынесены прысуд 41-гадоваму мясцоваму жыхару Аляксею Ягелу. Яго абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК).

Аляксей Ягела

Пра Аляксея Ягелу вядома, што ён з адукацыі з’яўляецца лекарам-хірургам, але ў сваёй прафесіі не працаваў. Ён з’яўляецца евангельскім прапаведнікам, а таксама абаронцам здаровага ладу жыцця, пісала «Гомельская Вясна». Летась абласная дзяржаўная газета пісала пра тое, як ён прасоўвае свой спосаб адмовы ад палення.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Аляксею прысудзілі пазбаўленне волі, ён знаходзіцца ў гомельскім СІЗА-3.

вясна