Прысуд Крыгеру. Што вядома пра суддзю і пракурорку, якія вынеслі ў Менску смяротны прысуд грамадзяніну Германіі? Як піша ПЦ Вясна, справу Крыгера разглядаў суддзя Алег Лапека.

Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала прадстаўніца Генеральнай пракуратуры Таццяна Гракун.
Лапека ў 2021 годзе быў бестэрмінова прызначаны намеснікам старшыні Менскага абласнога суда — адпаведны ўказ падпісаў Лукашэнка. Раней ён быў узнагароджаны медалём «За бездакорную службу III ступені». Гракун пачынала кар’еру ў пракуратуры Менскай вобласці. Пасля пачатку масавых рэпрэсій, яе павысілі і перавялі на пасаду пракурора ў Генеральную пракуратуру. У 2023-ім годзе Гракун падтрымлівала абвінавачванне «справе Tut.by». Пазней яна трапіла ў санкцыйны спіс ЕЗ і Вялікабрытаніі. Гракун таксама мае медаль «За бездакорную службу» III ступені.
Як стала вядома, суд над грамадзянінам Нямеччыны Рыка Крыгерам праходзіў у Менскім абласным судзе з 6 чэрвеня.
Як паведамілі ў МЗС Нямеччыны ў адказ, ведамства і пасольства ФРГ у Менску аказваюць консульскую дапамогу гэтай асобе і інтэнсіўна працуюць з уладамі Беларусі ў яе інтарэсах.






