
Такая сітуацыя паралізуе на нейкі час паўсядзённы справы. Разам з тым у цэлым на Бліжнім Усходзе на пачатак студзеня сітуацыя выглядае спакойнай, — распавёў грамадзянін Беларусі і Ізраіля Валеры Пестаў:
— Што да Хамас, дык наогул няўцямна, хто яны такія. Я не ведаю, як іх назваць. Але яны сцвярджаюць, што, маўляў, помсцяць за Газу, за палесцінцаў. Заяўляюць: „Канчайце ваенныя дзеянні, і мы таксама скончым“.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Мяркуецца, што да інаўгурацыі амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа пагадненне Ізраіля з ХАМАС не будзе дасягнутае. Нягледзячы на тое, што гэтага ўжо даўно дабіваецца каманда Джо Байдэна.
Беларускае Радыё Рацыя