BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Хворага на рак лёгкіх Анатоля Прышчыка асудзілі на 15 сутак

Суддзя Лунінецкага раённага суда Вікторыя Жук пакарала 74-гадовага хворага на рак лёгкіх Анатоля Прышчыка 15 суткамі арышту за старыя “лайкі” пад інфармацыяй пра Святлану Ціханоўскую, якая таксама родам з Мікашэвічаў.

Стары і цяжкахворы чалавек спіць на голых нарах, – кажа сын асуджанага – Віталь Каліноўскі:

-Бялізны няма, коўдры няма, падушкі няма. Нары ёсць і больш нічога. З перадачы ўзялі толькі зубную пасту і зубную шчотку. Туалетную паперу і мыла не ўзялі, сказалі, што выдаюць. І не ўзялі цёплае адзенне, але бацька сказаў, што яму цёпла, бо ён выходзіў з хаты ў цёплым адзенні. Перадавалі ежу, але міліцыянты сказалі, што бацьку з рэстарану прыносяць ежу. А мы будзем аплочваць яго суткі.

Паводле Віталя Каліноўскага, маладая суддзя не звярнула ўвагі на медычныя заключэнні пра цяжкія захворванні бацькі, таксама праігнаравала і хадайніцтва пра дрэнны стан здароўя маці, якое было далучана да справы.

Нагадаем, што Анатоля Прышчыка затрымалі 12 лютага а 17 гадзіне пры выхадзе з пад’езда дома, дзе ён пражывае.

Беларускае Радыё Рацыя