BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Хворы 74-гадовы Анатоль Прышчык чакае суду ў ІЧУ Лунінецкага РАУС

Суд над 74-гадовым Анатолем Прышчыкам з Мікашэвіч адкладзены на 15 лютага. Прычыны родным не паведамілі. Супрацоўнікі Лунінецкага РАУС сказалі, не факт, што суд адбудзецца 15, і што родных на суд не пусцяць.

Па словах сына спадара Анатоля Віталя Каліноўскага, магчыма, бацька мае на твары гематомы, таму не хочуць, каб родныя ўбачылі. А суд адкладзены, магчыма, з-за хадайніцтва, даведзенага ў суд аб кепскім стане здароўя бацькі, гаворыць Віталь Каліноўскі:

Сястра паехала ў суд завесці рэчы на ўсялякі выпадак і хадайніцтва пра тое, што ў бацькі ёсць цяжкае захворванне, па якім ён меў аперацыю, рак лёгкіх. Аперацыю зрабілі паўтара года таму, выдалілі частку лёгкага. А яго, як я даведаўся, трымаюць на падлозе, няма ні коўдры, ні падушкі. Як схапілі на вуліцы, так і кінулі на падлогу.

Нагадаем, што былы сябра ЦК Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), вядомы ў Мікашэвічах актывіст Анатоль Прышчык быў затрыманы 12 лютага а 17-й гадзіне па выхадзе з пад´езду і дастаўлены ў Мікашэвіцкі аддзел міліцыі, пазней перавезены ў ІЧУ Лунінецкага РАУС.

Беларускае Радыё Рацыя