BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці адчуваюць беларусы Грузіі сябе бежанцамі?

Сусветны дзень бежанцаў па пастанове генеральнай асамблеіі ААН адзначаюць 20 чэрвеня. У грузінскім Батумі жыве больш за 5 тысяч беларусаў, якія вымушана пакінулі радзіму з 2020 году.

Ці адчуваюць гэтыя людзі сябе бежанцамі? У іх запытаўся наш журналіст Сяргей Апановіч:

Я не магу вярнуцца дадому, гэта найперш. Не магу жыць дзе мне хочацца. Павінен знаходзіць нейкія варыянты за мяжой, дзе прымуць, дзе не прымуць, вырашаць усе гэтыя пытанні з легалізацыяй, з вучобай дзяцей і з усім астатнім. Таму, канешне, я не адчуваю сябе на эміграцыі як дома. Хацелася б вярнуцца дадому. Я больш адчуваю сябе ссыльным, таму што правой практычна ніякіх, нават ваўчыных, ніякіх. І нідзе цябе ніхто не чакае.

Я сябе адчуваю ўцекачом, бежанцам. На гэта ўсё паказвае. Па-першае, я не магу знаходзіцца дома. Не маю такой магчымасці – вярнуцца дадому.

У Грузіі агулам жыве каля 10 тысяч чалавек, якія не маюць статуса: не маюць віда на жыхарства, з цяжкасцямі яны могуць адкрываць банкаўскія карткі ў гэтай краіне, амаль немагчыма знайсці працу і атрымаць еўрапейскую візу. Ніхто з беларусаў не атрымаў статус бежанца, ці міжнароднай абароны.

Беларускае Радыё Рацыя