Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі выпусцілі даследаванне «Як успрымаюць справядлівасць людзі, што перажылі катаванні і жорсткае абыходжанне».

Апытанне паказала, што 87% рэспандэнтаў хочуць кампенсацыі за матэрыяльную шкоду, у тым ліку выдаткі на лячэнне і канфіскаваную маёмасць, 82% лічаць прыярытэтам медыцынскую і псіхалагічную рэабілітацыю, а 80% хочуць аднавіць сваю грамадскую рэпутацыю. Але большасць (84%) не верыць, што правасуддзе можа адбыцца бліжэйшым часам. А 64% пацярпелых сумняваюцца, што міжнародныя арганізацыі або іншыя краіны дапамогуць ім дабіцца справядлівасці.
Праваабаронцы апыталі 580 чалавек, пацярпелых ад рэпрэсій.






