
Само па сябе ліставанне ў месца зняволення не з’яўляецца нейкім злачынствам. Не было такіх выпадкаў, каб у людзей унікалі праблемы толькі праз тое, што яны дасылалі карэспандэнцыі палітвязням, распавяла праваабаронца:
– Здаецца было пару гісторый пра тое, што людзі рабілі грашовыя пераводы палітвязням. Цяжка сказаць, толькі з-за гэтага. Звычайна людзі, якія такім чынам праяўляюць салідарнасць, яны яшчэ на нейкія акцыі хадзілі, магчыма яшчэ ў нейкай пратэснай актыўнасці былі засвечаны.
Таму калі выклікаюць на прафілактычныя гутаркі тых, хто піша палітвязням будзе няправільна. Гэтыя асобы з вялікай доляй верагоднасці выходзілі на пратэсты ў 2020 годзе ці пасля, што і паслужыла прычынай, дадала праваабаронца.
Беларускае Радыё Рацыя






