BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці хочуць беларусы саюза з Расеяй і завяршэння вайны?

Дырэктар «Беларускай ініцыятывы» Chatham House Рыгор Астапеня пракаментаваў новыя даныя даследавання пра настроі беларусаў адносна вайны, замежнай палітыкі і магчымых ваенных саюзаў.

Рыгор Астапеня
Рыгор Астапеня

Астапеня адзначае, што большасць беларусаў хоча як мага хутчэйшага завяршэння вайны ва Украіне і выступае за пачатак перамоваў:

– За ўсе часы нашых замераў падтрымка дзеянняў Расеі ў гэтай вайне найменшая, толькі 27% беларускіх гарадскіх жыхароў падтрымліваюць дзеянні Расеі ў вайне. Вайна не з’яўляецца нечым папулярным у беларускім грамадстве. І большасць людзей хацела б неадкладнага спынення ваенных дзеянняў і пачатку нейкіх перамоваў.

Па словах Рыгора Астапені, беларускае грамадства па-ранейшаму расколата ў пытанні саюзаў і будучага геапалітычнага выбару, у тым ліку мажлівага саюза Беларусі і Расеі:

– Прыхільнасць да Расеі вырасла, а гэта звязана з тым, што адбываліся шмат які падзеі, гэта зразумела. Але гэта шмат у чым звязана з тым, што проста паміж Беларуссю і Захадам паўстае даволі сур’ёзная жалезная заслона, якая, безумоўна, абмяжоўвае прыхільнасць беларусаў да праеўрапейскага выбару.

Паводле Рыгора Астапені, галоўныя высновы сведчаць пра тое, што беларускае грамадства апынулася ў стане стомленасці і інфармацыйнай ізаляцыі, што істотна ўплывае на яго настроі. Толькі 8% апытаных беларусаў гатовыя падтрымаць ідэю ўступлення краіны ў НАТА пасля змены палітычнага кіраўніцтва. 37% рэспандэнтаў лічаць, што Беларусь павінна імкнуцца да нейтралітэту. 55% выступаюць за тое, каб краіна пасля палітычных змен заставалася ў АДКБ.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя