Ва Украіне, якая змагаецца з расейскім агрэсарам – палітычна-медыйны скандал пасля выказванняў аднаго з дэпутатаў кіроўнай партыі Уладзіміра Зяленскага «Слуга народу», што падчас вайны «не можа быць свабоды слова». І такія заявы можна зразумець, заўважае выкладчыца, тэарэтык журналістыкі, доктарка філалагічных навук Ірына Сідорская.

Яна прыгадвае, што акурат вайна – гэта адзіная сітуацыя, калі магчымая прапаганда альбо контрпрапаганда. Але паводле эксперткі – тут ёсць адзін вельмі прынцыповы момант.
— І на жаль, Украіна цяпер акурат у такой сітуацыі. Этычныя кодэксы гавораць, што калі ты ў простай вайне, то тады ты можаш ужываць контрпрапаганду, але, зразумела, не да жыхароў сваёй краіны, а толькі да ворагаў.
Вайна ў любым выпадку звужае інфармацыйную прастору ды распаўсюджваецца большы кантроль на СМІ з боку дзяржавы, гучыць экспертнае меркаванне.
Беларускае Радыё Рацыя






