BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці небяспечны для Падляшша пажары на Альманскіх балотах і ў Чарнобыльскай зоне?

Больш за сотню работнікаў лясной гаспадаркі працягваюць тушыць буйны пажар у Палескім лясгасе на Альманскіх балотах. Па суседстве змагаюцца з пажарам у Чарнобыльскай зоне. Пры гэтым жыхары беларускіх гарадоў скардзяцца на дымку і пах гары ў паселішчах.

Пра тое, ці пагражаюць такія пажары Падляшшу, разважае хімік, экс-супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Бесараб:

Асноўная пагроза ствараецца для тых, хто тушыць гэтыя пажары, і для людзей якія жывуць у радыусе 10 кіламетраў ад ачага гэтага пажару. Калі гарыць падлесак ці торф, гэта далёка не ляціць. Цяпер вецер з боку Палесся накіраваны ў бок Польшчы. Але ж і дадзеныя з польскіх метэаралагічных станцый пацвярджаюць, што аэразоляў тут пакуль шмат не фіксуецца, яны не радыеактыўныя. То бок усё дзе гарыць, там і застаецца.

Зараз вядома, што дзякуючы аператыўным і зладжаным дзеянням працаўнікоў лясгасаў пажар лакалізаваны ў кварталах 89 і 101 Рубельскага лясніцтва Палескага лясгаса.

Фота Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь:

Беларускае Радыё Рацыя