BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці патрэбны гендарныя квоты пры выбарах у Каардынацыйную раду?

Цэнтр новых ідэй зладзіў анлайн-дыскусію пра актуальнасць гендарных квотаў для беларускіх дэмакратычных сілаў. Прынамсі пытанне паўстала вакол такіх квотаў на выбарах у Каардынацыйную раду трэцяга склікання.

Кажа ўдзельнік сустрэчы, эканаміст Леў Львоўскі:

– Першае, гэта, безумоўна, вобласць палітыкі. Калі дзесьці шукаць пазітыўны эфект, то гэта ў вобласці палітыкі. А другое, гэта тое, што я ўспрымаю КР як крыху нейкі такі дзіўны інстытут. Ён з аднаго боку з’яўляецца вяршыняй піраміды для некаторых палітыкаў., там шмат вопытных палітыкаў. Вопытныя палітыкі, як мужчыны, так і жанчыны, самі пройдуць у КР. Сумесь вопытных людзей з такой пясочніцай, якая будзе пастаўляць ці трэніраваць кадры для, дай Бог, будучай Новай Беларусі.

Выбары ў Каардынацыйную раду пройдуць сёлета 25 траўня. Найбольш вострымі пытаннямі выбараў у беларускай супольнасці акурат застаюцца гендарныя квоты і квоты для прадстаўніцтва недзяржаўных арганізацыяў (НДА).

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя