Пятніца, 13-е. Гэта дзень, калі нават самыя заўзятыя аптымісты баяцца рассыпанай солі і чорных катоў. Кажуць, гэта самы нешчаслівы дзень у годзе. Але ёсць у пятніцы 13-га і добры бок: сёння можна спісаць любую сваю памылку на злы лёс.

Трэба ці не трэба баяцца пятніцы 13-га, гаворыць журналіст Зміцер Лупач:
– Забыў аўтара, у 1907 годзе выйшаў яго раман «Пятніца 13-га», які напісаў фінансіст. Менавіта з 1907 года назіраецца асаблівая ўвага да гэтага дня. І пішуць, што нават вялікія страты церпяць дзяржавы, бізнэс, таму што людзі стараюцца меш выходзіць на вуліцы, менш чагосьці набываць у гэты дзень. Людзі сталі баяцца гэтай лічбы, усё што звязанае з ёй напружвае, і тады розныя непрыемнасці людзі адносяць да гэтага дня.
Ну што ж, спадзяюся, што ўсе дрэнныя прыкметы сёння абышлі вас бокам. А калі і не, то ўспомніце старую прымаўку: “Не так страшны чорт, як яго малююць”. І тым больш — не так страшная пятніца, як панядзелак, які надыходзіць за ёй! Таму ўсім добрага настрою і смеху, бо гэта лепшая абарона ад кожнай містыкі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






