BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці ў змозе чалавецтва спыніць змены клімату?

Паводле міжнароднага навуковага часопіса Nature, хімікі на чале з Амарам Ягі з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі стварылі матэрыял, здольны эфектыўна ачышчаць паветра ад вуглякіслага газу. Усяго 200 грамаў порыстага парашка кавалентнага арганічнага каркаса COF-999 паглынаюць каля 20 кілаграмаў парніковага газу,

Пра эфектыўнасць такога сродка разважае хімік, экс-супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Бесараб:

Калі казаць пра матэрыял, то тут абсалютна ніякай сенсацыі няма. Шмат якіх рэчаў паглынаюць такую ж колькасць СО2, як і паглынае матэрыял Амара ( Ягi ў сэнсе, навукоўца). Паглынаюць вуглякіслы газ многiя звычайныя аміны, а тут Ягі зрабіў проста прывітыя аміны. Калі палічыць, колькі электрычнасці патрэбна для таго, каб сінтэзаваць гэтае рэчыва, то атрымаецца, што выкіды будуць намнога большыя, чым тая колькасць СО2, якую тэарэтычна можна гэтым адсарбентам штучна забраць з наваколля.

Па словах Сяргея Бесараба, умяшальніцтва чалавека ў баланс СО2 у паветры наўрад ці паўплывае на цыклічны прыродны працэс змены клімату. Аднак варта спыніць маштабныя вырубкі лясоў і асушэнне балот, што актуальна і для Падляшша.

Беларускае Радыё Рацыя