BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці закрануць абмежаванні на ўезд у ЕЗ аўтамабіляў з беларускімі нумарамі пасажырскі рух?

Беларускія дэмакратычныя сілы дамовіліся з суседзямі, што абмежаванні на ўезд у ЕЗ аўтамабіляў з беларускімі нумарамі не закрануць пасажырскі рух. Пра гэта паведаміла кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская.

Фота з адкрытых крыніц

Яна назвала абмежаванні на ўезд беларускіх аўтамабіляў у Еўразвяз «паспешлівым і шкодным рашэннем»: «У першую чаргу гэта бʼе па людзях, а не па рэжыме Лукашэнкі. Таму вядзецца актыўная работа над тым, каб дамагчыся змянення гэтага рашэння. Мы кантактуем з Польшчай, Літвой і Латвіяй і даказваем неабходнасць зрабіць выключэнні для беларусаў, якія ўяжджаюць у ЕЗ на сваіх аўтамабілях».

Таксама па словах старшыні АПКБ, беларусы, якія жывуць у Еўразвязе, атрымаюць магчымасць перарэгістраваць свае аўтамабілі на еўрапейскія нумары. Як расказаў дарадца Ціханоўскай Францішак Вячорка, зараз дэмакратычныя сілы просяць адкласці рэалізацыю рашэння аб абмежаванні на ўезд беларускіх аўто ў Польшчы, Літве і Латвіі. Нагадаем, што з 16 ліпеня Латвія забараніла ўезд у краіну легкавым аўтамабілям, зарэгістраваным у Беларусі і Расеі. У сваім рашэнні латвійскія чыноўнікі спасылаюцца на санкцыі Еўразвязу. Раней Польшча перастала прапускаць на сваю тэрыторыю аўто з беларускімі нумарамі без уласніка за рулём або ў салоне.

Беларускае Радыё Рацыя