Правядзенне ў Варшаве 9 жніўня Марша свабоды анансавала ў сваім тэлеграм-канале дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская. Акцыя пачнецца а 15:00 на плошчы Пілсудскага і будзе прымеркаваная да пятай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. У маршы возьмуць удзел Святлана і Сяргей Ціханоўскія.

“Гэта магчымасць яшчэ раз нагадаць свету, што беларусы штодня працягваюць змагацца за вольную і дэмакратычную краіну”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што Марш свабоды “стане кульмінацыяй першага дня канферэнцыі “Новая Беларусь”.
“Нават калі мы спрачаемся аб метадах, стратэгіях і інструментах змены рэчаіснасці, мы дакладна ведаем — у нас агульная мэта. А салідарнасць, надзея і падтрымка адно аднаго — гэта рэчы, якія дапамагалі беларусам усе пяць гадоў не страціць сябе і пераадольваць любыя жыццёвыя крызісы”, — заяўляецца ў тэлеграм-канале Ціханоўскай.
IV канферэнцыя “Новая Беларусь” пройдзе 9–10 жніўня ў Варшаве.






