“Медыкі сталі закладнікамі палітыкі” ў сённяшняй Беларусі. Пра гэта заявіла дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская з нагоды прафесійнага свята медыкаў.

“Многіх звольнілі, хтосьці вымушана эміграваў, іншыя сутыкнуліся з пераследам. Тады як рэжым замест падтрымкі толькі пагаршае сітуацыю”, — адзначыла палітык. Толькі за красавік было звольнена больш за 5 тыс. медычных работнікаў. Па словах Ціханоўскай, выпускнікоў медуніверсітэтаў трымаюць у закладніках у рэгіёнах не з-за належнага заробку або жылля, а абяцаннямі “прафесійнага росту”.
«І пакуль Міністэрства аховы здароўя заяўляе, што кадраў хапае, у краіне паміраюць дзеці — бо побач няма тых, хто можа аказаць дапамогу”, — канстатавала Ціханоўская. Паводле яе слоў, “калі хто і дапамагае хворым”, то гэта робіць “не рэжым”, а медработнікі, якія застаюцца людзьмі нават у невыносных умовах. “Я натхняюся вашай стойкасцю і прафесіяналізмам. Вы заслугоўваеце павагі, годных заробкаў і чалавечых умоваў працы”.






