«4 верасня — Дзень народзінаў Максіма Знака. І ён зноў адзначае яго не разам з сям’ёй і роднымі, і не за святочным сталом з сябрамі і гітарай, а ў бесчалавечных умовах турмы. Максім заўсёды здзіўляў мяне здольнасцю аб’ядноўваць у сабе мяккасць і душэўнасць з нязломнасцю характару і ўнутранай сілай. Ён здольны слухаць і спачуваць, і пры гэтым заставацца цвёрдым і прынцыповым. Падчас сумеснай працы ў яго словах я чула непахіснасць і глыбокую ўпэўненасць у правільнасці абранага шляху», — кажа Святлана Ціханоўская.

Максім Знак быў юрыстам штаба Віктара Бабарыкі ў 2020 годзе. Яго затрымалі 8 верасня 2020 года ў штабе, а праз год асудзілі на 10 гадоў калоніі. Разам з ім судзілі і Марыю Калеснікаву. Пакаранне Знак адбывае ў наваполацкай калоніі. Ужо больш за паўтара года пра яго няма навін.






